У Тайландзе ў бальніцах застаюцца 14 пасажыраў самалёта Аэрафлота

1 мая 2017

У Тайландзе ў бальніцах застаюцца 14 пасажыраў самалёта Аэрафлота, які патрапіў у паветраную яму. Лайнер Масква - Бангкок апынуўся ў зоне турбулентнасці за 40 хвілін да пасадкі падчас паніжэння. У нейкі момант самалёт падкінула на 100-200 метраў. Шматлікія пасажыры былі ў гэты час не прышпіленыя або стаялі ў праходах паміж крэсламі. Некаторыя з іх па інэрцыі былі выкінутыя ў праход, хтосьці стукнуўся спінай і галавой аб столю салона. Траўмы - у асноўным пераломы - атрымалі да 27 чалавек. У асноўным гэта расіяне, трое - грамадзяне Тайланда. Усяго на борце знаходзіліся 313 пасажыраў. Самалёт прызямліўся штатна. Экіпаж і паветранае судна не пацярпелі. Лайнер ужо вылецеў зваротным рэйсам у Маскву.