У Тайландзе выратавалі гіганцкую 25-гадовую чарапаху

7 марта 2017

У Тайландзе выратавалі гіганцкую 25-гадовую чарапаху, якая праглынула 5 кілаграмаў манет. Супрацоўнікі заапарка заўважылі, што яна плавае з вялікім нахілам на правы бок. Пры абследаванні ў страўніку земнаводнага знайшлі грошы. Падчас аперацыі са страўніка чарапахі дасталі звыш 900 манет. Здарэнне лёгка растлумачыць - чарапахі заглынаюць капейкі, якія турысты кідаюць у басейны, каб вярнуцца ў Тайланд. Ужо беднай чарапашцы прыйдзецца нялёгка. Ветэрынары пасадзілі яе на строгую дыету.