У Тайландзе сёння нацыянальнае свята - уся краіна адзначае 88-годдзе караля Пуміпона Адульядэта. Паводле традыцыі, у дзень нараджэння манарха жыхары Тайланда апранаюць жоўтую вопратку і наведваюць храмы, дзе моляцца за здароўе караля. Таксама ў гонар свята кожны таец павінен здзейсніць добры ўчынак. Хтосьці здае кроў, каб дапамагчы хворым, хтосьці ўладкоўвае суботнік. У правінцыі Яла, напрыклад, настаўнікі і школьнікі арганізавалі бясплатны абед у доме састарэлых. З нацыянальным святам караля Тайланда і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У Тайландзе сёння адзначаюць 88-годдзе караля
5 декабря 2015













