У Тайландзе з'явілася гіганцкая ледзяная скульптура Буды

7 декабря 2015

Краіны ўсяго свету рыхтуюцца да сустрэчы Раства і Новага года. У Тайландзе ў пярэдадзень доўгачаканых святаў у горадзе Прачуапкхірыкхан з'явілася гіганцкая ледзяная скульптура Буды. Над яе стварэннем працавалі 20 майстроў. Ускладнялася праца ўмовамі надвор'я. З-за высокай тэмпературы кубы лёду хутка раставалі. Статуя вышынёй 6 метраў ужо стала новай славутасцю. Нагадаем, што Буда ўяўляе сабою для большасці тайцаў "пасрэдніка паміж людзьмі і вышэйшымі сіламі", таму ў краіне вельмі часта выкарыстоўваюць яго выяву ў знак павагі і глыбокай пашаны.