У Тайландзе адзначаюць дзень слана

13 марта 2020
Жыхары краіны вераць, што менавіта гэтыя гіганцкія жывёліны прыносяць поспех. Статуі сланоў у Тайландзе можна сустрэць усюды - ад жылых дамоў да храмаў. І гэта нядзіўна, бо шмат стагоддзяў запар сланы дапамагаюць мясцовым жыхарам выконваць усю найбольш цяжкую працу. Яны катаюць падарожнікаў, гуляюць у футбол для турыстаў. Людзі імкнуцца аддзякаваць сланам - іх добра кормяць і нават праводзяць для іх спа-працэдуры.