У Тайландзе да перадвыбарнай агітацыі прыцягнуты сланы

1 августа 2016

Да палітычнага жыцця шэрых гігантаў далучыў мясцовы Цэнтрвыбаркам. Жывёліны расхаджваюць па вуліцах і раздаюць грамадзянам агітацыйныя лістоўкі - улады Тайланда ўпэўнены, што такім чынам на галасаванне ў дзень правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму прыйдзе большая колькасць людзей. Нагадаем, канстытуцыя ў Тайландзе была скасавана пасля перавароту 22 мая 2014 года. Тады да ўлады прыйшла ваенная хунта, і была прынята часовая канстытуцыя, якая дзейнічае да заканчэння пераходнага перыяду. У выпадку калі плебісцыт будзе паспяховы, у краіне пройдуць выбары новага парламента.