У звяржэнні егіпецкага прэзідэнта вінаватыя ЗША

3 августа 2013
З такім абвінавачаннем выступіў кіраўнік Аль-Каіды. Паводле яго слоў, адхіленне Мурсі ад улады арганізавалі па ўказанні Вашынгтона. Нагадаем, роўна месяц таму Мухамед Мурсі быў звергнуты ваенным камандаваннем Егіпта. Яго абвінавацілі ў здрадзе і фінансавых злачынствах. Аднак прыхільнікі прэзідэнта адмовіліся прызнаць паражэнне. Ужо некалькі тыдняў тут працягваюцца сутыкненні паміж праціўнікамі і прыхільнікамі прэзідэнта. Сотні загінуўшых.