У Страсбургу сёння адкрываецца першая сёлета сесія ПАСЕ

22 января 2018

Галоўнае пытанне на парадку дня - выбар новага старшыні ПАСЕ. Нагадаем, у мінулым кастрычніку з-за скандалу гэту пасаду пакінуў іспанскі палітык Пэдра Аграмунт. Еўрапарламентарыі раскрытыкавалі яго за паездку ў Сірыю разам з дэпутатамі расійскай Дзярждумы. Чакаецца, што новым кіраўніком стане італьянец Мікеле Нікалеці. Дэлегацыя Расіі, якую яшчэ ў красавіку 2014 года пазбавілі асноўных паўнамоцтваў з-за падзей ва Украіне прысутнічаць на Асамблеі, не будзе. Як заявілі ў Дзярждуме, Расія не накіроўвала заяўку на пацверджанне паўнамоцтваў дэлегацыі ў 2018 годзе.