Маршы за адмену грын-пасаў у Рыме скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй - за ўдзел у беспарадках затрыманы 12 чалавек, пацярпелі не меней за чатыры ўдзельнікі дэманстрацыі і 40 паліцэйскіх.
У Парыжы тысячы жыхароў выйшлі з патрабаваннем адмены абавязковых пропускаў для падлеткаў. Да антыпрышчэпачнікаў далучыліся і "жоўтыя камізэлькі" - беспарадкі перайшлі ў разлютаванае супрацьстаянне.
Акцыі пратэсту прайшлі па ўсёй Францыі. У Ніцы натоўп разганялі слёзатачывым газам. Ёсць затрыманыя, у тым ліку і ў сталіцы.













