У краінах Балтыі стартуюць выбары ў Еўрапарламент

25 мая 2019

Сёння аддаць свой голас змогуць жыхары Латвіі. Заўтра выбары пройдуць у Літве і Эстоніі. Грамадзяне балтыйскіх рэспублік абяруць 25 дэпутатаў новага саставу заканадаўчага органа Еўрасаюза. Нагадаем, галасаванне пачалося ў 28 краінах ЕС у чацвер. На наступны пяцігадовы тэрмін павінны выбраць 751 дэпутата. Іх колькасць ад кожнай краіны вызначана па квотным прынцыпе - прапарцыйна насельніцтву.