У краінах Балтыі пачынаюцца маштабныя вучэнні НАТА "Удар шаблі"

27 мая 2016

У іх удзельнічаюць 10 тысяч вайскоўцаў з 12-ці краін альянсу, а таксама Фінляндыі. Плануецца адпрацаваць сумесныя дзеянні пры абароне балтыйскіх дзяржаў, дастаўку салдат, тэхнікі, зброі і боепрыпасаў у гэты рэгіён. А 7 чэрвеня ў Польшчы намечаны старт самых маштабных у сучаснай гісторыі краіны манеўраў "Анаконда". У іх возьмуць удзел 27 тысяч салдат з 22-х краін, у тым ліку 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.