У краінах Балтыі прагназуецца рост сярэднегадавой інфляцыі і падзенне ВУП

8 апреля 2022

Несуцяшальныя прагнозы эканамічнага развіцця для краін Балтыі даў адзін з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Латвіі -  Swedbank Latvija. У апошнім аглядзе ён панізіў прагноз росту ВУП краіны на гэты год з 4 % да менш чым 1,5 %.  У той жа час быў павышаны прагноз сярэднегадавой інфляцыі з 6 % да 10 %, і на 2023 год з 3 % да 3,5 %. Банк таксама знізіў прагноз росту ВУП Эстоніі. Замест 3,5 % сёлета ён складзе ўсяго 1,5 %. Інфляцыя, паводле прагнозу банка, вырасце да 10 %.  Што датычыцца Літвы, рост ВУП сёлета не складзе і 2 %, затое прагноз сярэднегадавой інфляцыі на гэты год павялічаны з 7 % да ледзь менш чым 11 %.