У краінах Балтыі і Польшчы стартавалі манеўры Saber Strike

4 июня 2018

Гэта найбуйнейшыя вучэнні, якія праводзяцца ва Усходняй Еўропе кожны год. Усяго ва "Удары шаблі" задзейнічана 18 тысяч вайскоўцаў з 19 краін, уключаючы ЗША, Канаду, Германію і Вялікабрытанію. Мэта манеўраў - аператыўнае рэагаванне вялікай групы войскаў на патэнцыяльную пагрозу.

Таксама падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца методыкі супрацьстаяння ў кіберпрасторы. Манеўры Saber Strike прадоўжацца да 15 чэрвеня. Усяго ў найбліжэйшыя месяцы пад эгідай НАТА пройдзе некалькі буйных манеўраў на ўсходзе і поўначы кантынента.