У сталіцы Японіі праходзіць міжнародная выстава "Токіа Гейм Шоу - 2015"

18 сентября 2015

Мерапрыемства адлюстроўвае тэндэнцыі і новыя магчымасці ў гульнявой індустрыі. Каля паўтары сотні кампаній з усяго свету прывезлі сёлета на суд гледачоў мабільныя, навучальныя і камп'ютарныя гульні, а таксама гульнявыя кансолі. Японская кампанія "Нінтэнда", што спецыялізуецца на стварэнні відэагульняў і гульнявых кансоляў, адсвяткавала 30-гадовы юбілей "Супер Марыа". Да гэтай падзеі быў прымеркаваны выпуск новай анлайн-гульні пад назвай "Зрабі свайго Супер Марыа".