У сталіцы Расіі пяты раз прайшоў фестываль "Арт-бітва снегавікоў"

21 января 2018

Вялікія і мініяцюрныя, рознакаляровыя і яркія снегавікі розных формаў і памераў з'явіліся на Вараб'ёвых гарах у Маскве. У сталіцы Расіі пяты раз прайшоў фестываль "Арт-бітва снегавікоў". Дзясяткі чалавек, узброіўшыся лапатамі, вёдрамі і добрым настроем спаборнічалі ў майстэрстве лепкі. Гэтым разам спаборніцтва прысвечана будучаму чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі гэтым летам. Таму тут можна было ўбачыць снегавіка-балельшчыка, спартсмена, забіваку - афіцыйны талісман чэмпіянату, і вядома, снегавіка-чэмпіёна.

Як адзначылі ўдзельнікі, лепка снегавіка - справа няпростая. На стварэнне аднаго ідзе некалькі гадзін часу, літры вады, каб склеіць сухі снег, і пару банак фарбы.