У сталіцы Італіі сёння раніцай прагрымеў выбух

24 января 2014
Паводле звестак мясцовай паліцыі, самаробнае выбуховае прыстасаванне спрацавала недалёка ад французскай царквы Святога Іва Брэтонскага. Выбуховай хваляй павыбівала шыбы ў суседніх дамах і пашкодзіла тры аўтамабілі. Абышлося без ахвяраў і пацярпелых. Надзвычайнае здарэнне адбылося ўсяго за некалькі гадзін да візіту прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Ватыкан.