У сталіцы Інданезіі выбухі

25 мая 2017

У сталіцы Інданезіі Джакарце ў выніку атакі двух тэрарыстаў-смяротнікаў загінулі тры супрацоўнікі паліцыі, яшчэ 10 чалавек былі параненыя. Выбухі з прамежкам пяць хвілін прагрымелі каля аўтавакзала, які знаходзіцца ва ўсходнім раёне Джакарты. Праваахоўнікі адзначаюць, што падазроныя былі мужчынамі. Іх асобы высвятляюцца.