У сталіцы Інданезіі расследуюць акалічнасці чыгуначнай аварыі

9 Снежня 2013
Загінулі як мінімум 7 чалавек, яшчэ каля 20 атрымалі раненні. У выніку сутыкнення прыгараднага цягніка і грузавіка c палівам 2 вагоны сышлі з рэек і загарэліся. Многім пасажырам удалося выбрацца самастойна. Зараз ратавальнікі дастаюць целы, прыціснутыя абломкамі. Крушэнне адбылося недалёка ад месца трагедыі 1987 года, калі 156 чалавек загінулі ў выніку сутыкнення 2 пасажырскіх цягнікоў.

Папулярныя

Рэкамендуемыя