У сталіцы Францыі новая хваля маніфестацый "жоўтых камізэлек"

17 февраля 2019

Сёння парыжскай паліцыі давялося перакрыць частку Елісейскіх палёў і выставіць бронемашыны ля Трыўмфальнай аркі. Напярэдадні сілавікі вымушаны былі прымяніць слёзатачывы газ і светашумавыя гранаты. У Ліёне дэманстранты напалі на паліцэйскую машыну. А некаторыя "жоўтыя камізэлькі" ноччу ішлі пешкі ад Марсэля да французскай сталіцы.