У сталіцы Чарнагорыі пратэсты супраць уступлення ў НАТА

18 октября 2015

У сталіцы Чарнагорыі пратэсты супраць уступлення ў НАТА выліліся ў сутыкненні з паліцыяй. У мітынгу прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Паведамляецца, што дэманстранты, якія спрабавалі прабрацца да будынка парламента праз кардон, пачалі кідаць у вартавых парадку бутэлькі. Праваахоўнікі былі вымушаныя прымяніць у адказ слёзатачывы газ. Колькасць пацярпелых дагэтуль удакладняецца. Арыштаваныя 11 чалавек.

Між тым, заўтра стартуюць маштабныя вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу ў Міжземным моры. Яны прадоўжацца 5 тыдняў. У іх прымуць удзел 36 тысяч вайскоўцаў, 230 адзінак бронетэхнікі, 140 самалётаў і 60 караблёў.