У сталіцы Буркіна-Фасо завяршаецца штурм гатэля Splendid

16 января 2016

Раней рэстаран гасцініцы, размешчанай у цэнтры Уагадугу, атакавалі ўзброеныя баевікі. На гэтую хвіліну вядома пра 126 вызваленых заложнікаў. Яны выведзеныя з гатэля Splendid. Як паведамляе МУС краіны, тры тэрарысты ліквідаваныя. Нападу папярэднічалі ўзрывы двух замініраваных аўтамабіляў. Злачынцы захапілі наведвальнікаў установы. У аперацыі па вызваленні палонных удзельнічаюць мясцовыя сілавікі пры падтрымцы французскага спецназа. Паведамляецца аб 20-ці загінуўшых і больш як 30-ці параненых. Па словах відавочцаў, баевікі прыбылі да месца злачынства на машынах з нумарнымі знакамі Нігера. Адказнасць за напад узяла на сябе "Аль-Каіда".

МЗС Беларусі высвятляе, ці былі ў захопленым гатэлі грамадзяне нашай краіны.