У сталіцы Босніі і Герцагавіны працягваюцца масавыя акцыі пратэсту

11 июня 2013

Актывісты патрабуюць хутчэй прыняць закон аб асабістых ідэнтыфікацыйных нумарах. Без іх нованароджаным баснійцам не могуць выдаць пасведчанне асобы, а таму немаўляты не атрымліваюць у тым ліку і медыцынскую страхоўку. Дэпутаты прапанавалі ўвесці пакуль часовыя нумары, але маніфестанты патрабуюць вырашыць пытанне канчаткова. Спрэчкі аб законе ідуць з пачатку года.