У сталіцы Бангладэш абваліўся жылы пяціпавярховік

16 апреля 2015

Загінулі не меней за 11 чалавек. Мясцовая паліцыя і пажарныя эвакуявалі дзясяткі жыхароў пасля таго, як першы паверх будынка, узведзенага на багністай глебе, абваліўся. Пакуль невядома, колькі чалавек могуць знаходзіцца пад заваламі. На месцы здарэння ідзе выратавальная аперацыя.