У сталіцы Арменіі не сціхаюць акцыі пратэсту

29 июня 2015

У сталіцы Арменіі не сціхаюць акцыі пратэсту з-за павышэння цэн на электраэнергію. Паліцыя Ерэвана  ўжо неаднаразова заклікала пратэстантаў вызваліць праспект у цэнтры горада.  Аднак дэманстранты разыходзіцца не жадаюць. Паведамляецца аб затрыманні маладога чалавека, які агітаваў удзельнікаў акцыі да ўзброенага нападзення.  Акалічнасці інцыдэнта высвятляюцца - вядзецца следства. Праваахоўнікі пакуль не прадпрымаюць ніякіх дзеянняў, хоць не раз заяўлялі аб гатоўнасці спыніць акцыю пратэсту сілай у рамках закону.