У сталіцы Андоры праходзіць восеньскае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ

4 октября 2017
Удзел прымае і беларуская дэлегацыя, яе ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. На палях сустрэчы парламентарый нагадаў калегам пра ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі аб перазапуску Хельсінскага працэсу. Беларускія дэлегаты абмеркавалі таксама з еўрапейскімі дэпутатамі рэагаванне на пагрозы бяспекі, у тым ліку ў кіберпрасторы.