У сталічным заапарку Фінляндыі ад зімовай спячкі прачнуліся мядзведзіцы

6 февраля 2016

Самкі 10-ці і 15-ці гадоў адпачывалі ў сваіх бярлогах роўна тры месяцы. Прачнуліся касалапыя раней, чым чакалася. Звычайна гэта адбываецца на пачатку сакавіка. Пра сваё жаданне выйсці на вуліцу мядзведзіцы заявілі, грукочучы замком ля выхаду. Калі праход у двор адамкнулі, малодшая з іх радасна пабегла па тэрыторыі вальера. Яе гульні ў снезе зацікавілі і старэйшую мядзведзіцу. Наглядчыкі заапарка гавораць, што ў мядзведзяў пакуль недастаткова энергіі, каб гуляць цэлы дзень, вечарам яны напэўна адправяцца ў свой зімовы прытулак і, магчыма, прадоўжаць спячку.