У Стакгольме стартаваў Нобелеўскі тыдзень

2 октября 2017

Літаральна некалькі хвілін таму ў Стакгольме стартаваў Нобелеўскі тыдзень. Ён пачаўся з абвяшчэння імён лаўрэатаў у галіне фізіялогіі і медыцыны. Узнагароду падзеляць Джэфры Сі Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг, якія дабіліся поспехаў у вывучэнні малекулярных механізмаў, якія кантралююць сутачны рытм у арганізме чалавека. Заўтра свет даведаецца, каму дастанецца прэмія па фізіцы.