У Стакгольме сёння аб'явяць імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па фізіцы

4 октября 2016

Эксперты называюць гэтую намінацыю самай непрадказальнай і канкурэнтнай. Яе могуць атрымаць і даследчыкі космасу, і фізікі-тэарэтыкі, і нават матэматыкі. Уручэнне прэміі адбудзецца 10 снежня - у дзень смерці Альфрэда Нобеля - у Стакгольмскай філармоніі. Памер грашовай узнагароды сёлета, як і ў папярэднія тры гады, складае 8 мільёнаў крон - гэта амаль мільён долараў.