Прэстыжная ўзнагарода дасталася аўстрыйцу Марціну Карплюсу, ізраільцяніну Ары Уоршэлу і Майклу Левіту з ПАР. Апошнім часам гэтыя навукоўцы працавалі ў ЗША. У 70-х гадах мінулага стагоддзя яны заклалі асновы для стварэння камп'ютарных праграм, якія прадказваюць хімічныя працэсы. Дарэчы, сярод фаварытаў ні Карплюс, ні Уоршэл, ні Левіт не значыліся.














