У Стакгольме назвалі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

7 октября 2013
Паводле традыцыі першымі аб'яўляюцца пераможцы ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Сёлета імі стала група навукоўцаў з ЗША і Германіі - Джэймс Ротман, Рэндзі Шэкман і Томас Зюдхаф. Як абвясціў сёння Нобелеўскі камітэт пры Каралінскім інстытуце Стакгольма, навукоўцы ўдастоеныя высокай узнагароды за адкрыццё механізму рэгуляцыі везікулярнага трафіку - асноўнай транспартнай сістэмы ў нашых клетках. Адкрыццё дапамагло зразумець, як унутры клетак груз дастаўляецца ў патрэбны час у патрэбнае месца. Парушэнне гэтай сістэмы можа стаць адной з прычын узнікнення імуналагічных і неўралагічных захворванняў, а таксама дыябету. Заўтра Нобелеўскі камітэт назаве лаўрэатаў па фізіцы.