У Стакгольме і Осла праходзяць цырымоніі ўручэння Нобелеўскіх прэмій

10 декабря 2019
Сёння, дарэчы, дзень памяці Альфрэда Нобеля, які памёр 10 снежня 1896 года. 14 нобелеўскіх лаўрэатаў  атрымліваюць у гэтыя хвіліны ганаровыя дыпломы і залатыя медалі ў Стакгольмскай філармоніі. Іх уручае кароль Швецыі Карл XVI Густаў.

Прэмію міру (цырымонія ўжо адбылася ў Осла), паводле завяшчання Нобеля,  уручыў старшыня Нарвежскага нобелеўскага камітэта прэм'ер-міністру Эфіёпіі. Абій Ахмеду належыць ініцыятыва па вырашэнні прыгранічнага канфлікту з Эрытрэяй.