У Стакгольме грамадзянін Узбекістана паўстаў у судзе па абвінавачанні ў тэракце

13 февраля 2018

Судовыя слуханні па справе 40-гадовага Рахмата Акілава прадоўжацца аж да 9 мая, за гэты час свае паказанні дадуць больш як 150 чалавек, якія пацярпелі ад дзеянняў падсуднага. Самога ж Акілава суд заслухае на наступным тыдні. А прыгавор плануецца вынесці ў сярэдзіне лета. Нагадаем, 7 красавіка мінулага года мужчына на сагнаным фургоне заехаў у натоўп на адной з цэнтральных вуліц Стакгольма. 5 чалавек загінулі, яшчэ 15 пацярпелі.