У стэпе Казахстана аднавіўся пошук абломкаў ракеты "Саюз"

12 октября 2018

Сёння раніцай у стэпе Казахстана аднавіўся пошук абломкаў ракеты "Саюз", перадаюць расійскія СМІ. Прычыны аварыі высвятляе дзяржкамісія. Адна з версій - няспраўнасць клапана бака акісляльніка. З-за таго, што ён не спрацаваў, упершыню за 35 гадоў ракета гэтага тыпу не даляцела да арбіты. 

Экіпаж - расіянін Аляксей Аўчынін і амерыканец Нік Хейг - зараз знаходзіцца ў медсанчасці Байканура, стан касманаўтаў не выклікае трывогі ва ўрачоў. Касманаўты гатовы вылецець у Маскву. Да заканчэння расследавання прыпынены ўсе запускі "Саюзаў" да МКС. Зараз на арбіце знаходзяцца Сяргей Пракоп’еў, Серэна Аўньён і Аляксандр Герс. Яны павінны былі вярнуцца на Зямлю на пачатку снежня, зараз, верагодна, экіпажу прыйдзецца затрымацца на станцыі.