У Стаўраполлі перавярнуўся турыстычны аўтобус

6 августа 2013

Адзін чалавек загінуў, яшчэ 29 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць чатыры дзіцяці. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 46 пасажыраў. Ці былі сярод іх беларусы, пакуль не вядома. Прычыны катастрофы зараз высвятляюцца. Паводле адной з версій, вадзіцель у цемры не заўважыў нядаўна пабудаваную кругавую развязку і на поўнай хуткасці наехаў на бардзюр, пасля чаго аўтобус і перавярнуўся.