У Стамбуле гарадскі аўтобус урэзаўся ў натоўп людзей

21 марта 2019

НЗ у Стамбуле. Гарадскі аўтобус  урэзаўся ў натоўп людзей. Інцыдэнт адбыўся на прыпынку. Спачатку транспартны сродак  з'ехаў з дарогі, наехаў на пешаходаў, а затым пратараніў некалькі машын. На месцы працуюць супрацоўнікі экстранных службаў і брыгады хуткай дапамогі. Колькасць пацярпелых і прычыны аварыі  ўдакладняюцца.