У ЗША ахвярамі снегападаў сталі не менш як 16 чалавек

5 января 2018

У ЗША ахвярамі магутных снегападаў на ўсходзе сталі не менш як 16 чалавек. Усяго за паўдня ў адным толькі Нью-Ёрку выпала 30 сантыметраў ападкаў. У Мічыгане стукнулі маразы, у некаторых раёнах даходзіць да мінус 50. Ва ўсіх штатах на Атлантычным узбярэжжы аб'яўленая надзвычайная сітуацыя. Сотні авіярэйсаў скасаваныя або перанесеныя. Зачыненыя школы, не працуюць дзяржустановы.