У ЗША жанчына з пяццю перасаджанымі органамі нарадзіла здаровага дзіця

14 марта 2013
Шчаслівай маці стала ураджэнка Катара. Калі ёй было 19 гадоў, усё ў той жа бальніцы Маямі жанчыне зрабілі аперацыю. У выніку яна атрымала донарскія печань, падстраўнікавую залозу, страўнік, тонкую і тоўстую кішку. І вось зараз з дапамогай кесарава сячэння нарадзіла здаровую дзяўчынку. Як заяўляюць урачы, падобнае ў сусветнай медыцынскай практыцы адбываецца ўпершыню.