У ЗША заявілі аб паспяховым выпрабаванні на людзях вакцыны ад COVID-19

19 мая 2020
У ЗША вакцына ад каранавіруса паспяхова прайшла выпрабаванні на людзях. Доследы праводзіліся над здаровымі валанцёрамі сярэдніх гадоў. Ва ўсіх васьмі ўдзельнікаў эксперыменту новая вакцына выклікала рэзкае ўзмацненне імуннага адказу. Наступны этап клінічных выпрабаванняў пачнецца ў ліпені. Зараз медыкі будуць вызначаць аптымальную для вакцынацыі дозу прэпарата.