У ЗША завяршаецца сезон праймерыз і кокусаў

8 июня 2016

Значны выбар рыхтуюцца зрабіць і грамадзяне ЗША. Тут завяршаецца сезон праймерыз і кокусаў. Напярэдадні першапачатковыя выбары і партсходы прайшлі ў Каліфорніі, Мантане, Нью-Джэрсі, Нью-Мексіка і абедзвюх Дакотах. Для рэспубліканцаў гэты супераўторак стаў апошнім у кампаніі. Да фінішу дайшоў усяго адзін прадстаўнік Вялікай Старой Партыі - мільярдэр Дональд Трамп. Дэмакратам трэба правесці яшчэ адны праймерыз у акрузе Калумбія. Яны пройдуць праз тыдзень, але будуць насіць, хутчэй, фармальны характар. Кандыдат ад дэмакратаў ужо вядомы. Гэта Хілары Клінтан. Афіцыйна працэдура вылучэння Трампа і Клінтан адбудзецца ў ліпені на партыйных з'ездах. За ходам супераўторка сачылі нашы карэспандэнты (відэа).