У ЗША затапіла авіябазу з самалётамі Суднага дня

19 марта 2019

Яны прызначаныя для прэзідэнта і вышэйшага кіраўніцтва Злучаных Штатаў на выпадак ядзернай вайны. Тут размяшчаюцца дзясяткі самалётаў-разведчыкаў, частку паспелі перакінуць на іншыя аэрадромы. Складана зараз прыходзіцца не толькі вайскоўцам. Надзвычайная сітуацыя праз паводку аб'яўленая адразу ў некалькіх штатах: Небрасцы, Аёве і Місуры. У зоне бедства сотні гарадоў і пасёлкаў. На гэты момант вядома пра трох загінуўшых, яшчэ некалькі чалавек прапалі без вестак.