У ЗША пасяджэнне фінансавага камітэта кангрэса скончылася масавымі затрыманнямі

26 сентября 2017

Паліцыя сілай вывела з будынка Капітолія дзясяткі чалавек, якія прыйшлі пратэставаць супраць новай рэформы аховы здароўя. Дональд Трамп збіраецца адмяніць сістэму страхавання "Абама-Care". На думку кіраўніка Белага дома, яна надта выдатковая для бюджэту. Аднак ідэя Трампа прыйшлася па душы далёка не ўсім.