У ЗША запусцілі балістычную ракету, здольную несці ядзерны боезарад

17 февраля 2020
На гэты раз "Трайдэнт-2" запусцілі без баявой часткі  з падводнай лодкі ля ўзбярэжжа горада Сан-Дыега. Такія выпрабаванні праводзяцца для таго, каб ацаніць надзейнасць стратэгічных сістэм узбраення, удакладнілі ў ВМС ЗША. Дарэчы, "Трайдэнт-2" - адзіная на дадзены момант ракета, здольная несці ядзерны боезарад, у ВМС ЗША і Вялікабрытаніі.