У ЗША зафіксавалі першую ў свеце смерць ад перадазіроўкі марыхуаны

17 ноября 2017

Медыкі з ЗША зафіксавалі першую ў свеце смерць ад перадазіроўкі марыхуаны. Інцыдэнт адбыўся ў штаце Каларада. У мясцовую бальніцу было дастаўлена 11-месячнае дзіця з міякардытам. Пры правядзенні тэстаў высветлілася, хвароба ў малога развілася з-за таго, што яго бацькі часта ўжывалі гэты наркотык. У крыві хлопчыка было выяўлена высокае ўтрыманне асноўнага псіхаактыўнага кампанента марыхуаны. Адзначым, урачам і раней было вядома аб негатыўным уплыве наркотыку на міякард. Аднак ні адзін выпадак захворвання на міякардыт не заканчваўся смерцю.