У ЗША заблакіраваны чарговы пакет ваеннай дапамогі Кіеву

13 мая 2022

Чарговы пакет амерыканскай ваеннай дапамогі  Кіеву памерам 40 млрд долараў заблакіраваны з-за пазіцыі  сенатара ад штата Кентукі.  Выступаючы ў Кангрэсе, Рэнд Пол заявіў: такая падтрымка Украіны нашкодзіць сваёй жа эканоміцы  ва ўмовах высокай інфляцыі ў ЗША,  росту дзярждоўгу і падзення курсу амерыканскага долара. Сенатар адзначыў, што ЗША ўжо не здольныя заставацца сусветным жандарам, паколькі гэта наносіць страты бюджэту краіны. Палітык таксама заклікаў усталяваць нагляд над выдзяленнем грашовых сродкаў на дапамогу Украіне. Гатоўнасць Вашынгтона працягваць ваенныя пастаўкі раскрытыкаваў і экс-прэзідэнт ЗША. Трамп абурыўся тым, што Еўропа плаціць вельмі мала ў параўнанні са шматмільярднай амерыканскай дапамогай, і заклікаў прымусіць яе таксама ўнесці "справядлівую лепту".