У ЗША за тыдзень разбіліся 2 самыя дарагія знішчальнікі ў свеце

20 мая 2020
Другі за тыдзень. Амерыканскі знішчальнік пятага пакалення Ф-35 разбіўся ў Фларыдзе. Пілот паспеў катапультавацца і яго жыццю нішто не пагражае. Прычыны аварыі не вядомыя. 5 дзён таму, 15 мая, тут жа ж пацярпеў крушэнне іншы знішчальнік - Ф-22 Raptor. Гэтыя машыны - адны з самых дарагіх на планеце. Ф-35 абыходзіцца Пентагону 85 мільёнаў долараў, а Ф-22 Raptor - амаль 150 мільёнаў.