У ЗША за месяц памерла другое дзіця-мігрант з Гватэмалы

26 декабря 2018

Прыкметы магчымай хваробы ў васьмігадовага хлопчыка выявіліся два дні таму. Дзіця ў суправаджэнні бацькі даставілі ў шпіталь у штаце Нью-Мексіка. Урачы дыягнаставалі ў хлопчыка прастуду і ліхаманку. Яму выпісалі лекі і неўзабаве адпусцілі.

Увечар таго ж дня яго ізноў даставілі ў шпіталь. Праз некалькі гадзін дзіця памерла. Раней у снежні стала вядома аб смерці сямігадовай дзяўчынкі з Гватэмалы, якая памерла ад абязводжвання, знясілення і шоку пасля доўгага шляху ў Штаты.