У ЗША вынеслі прысуд педафілу, які здзекаваўся з усыноўленага хлопчыка з Расіі

2 июля 2013

40 гадоў турмы. У ЗША вынеслі прысуд педафілу, які здзекаваўся з усыноўленага хлопчыка з Расіі. У 2005 Марк Ньютан разам са сваім партнёрам вырашыў завесці дзіця. Сурагатную маці знайшлі ў Расіі. Здзекавацца з хлопчыка прыёмныя таты пачалі, калі яму было ўсяго некалькі тыдняў. Потым яны сталі здаваць хлопчыка іншым педафілам. Прычым сцэны гвалту здымалі на відэа. Зараз хлопчык у бяспецы. Згодна з рашэннем суду кат павінен выплаціць дзіцяці 400 000 долараў кампенсацыі. Партнёр сваю віну таксама прызнаў і зараз чакае прысуду.