У ЗША выбралі самую прыгожую дзяўчыну краіны

22 мая 2018

Ёю стала прадстаўніца штата Небраска 23-гадовая Сара Роўз Самерс. Ад моцных эмоцый пасля перамогі дзяўчына ледзь не звалілася на сцэне. Новая каралева прыгажосці скончыла Хрысціянскі ўніверсітэт Тэхаса і хоча працаваць у аддзяленні педыятрыі. За тытул "Міс ЗША" ў фінале з Самерс змагаліся прадстаўніцы Паўночнай Караліны і Невады.