У ЗША ўручылі тэлевізійную прэмію "Эмі"

23 сентября 2019

Больш за ўсё ўзнагарод  у "Гульні пасадаў" і "Чарнобыля". На рахунку першага 12 статуэтак. У тым ліку галоўная - за лепшы драматычны серыял. "Чарнобыль" адзначаны прызамі за сцэнарый і рэжысуру. Таксама ён стаў міні-серыялам года. Раней пяцісерыйная драма аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС узначаліла рэйтынг лепшых у гісторыі вэб-рэсурсу IMDB. Выдатным тэлефільмам прызнаны інтэрактыўны праект "Чорнае люстэрка". Сярод каналаў больш за ўсё прэмій сабраў HBO - 34.