У ЗША вось-вось вырашыцца палітычная інтрыга, падлік галасоў працягваецца
4 ноября 2020
Сёння ўся ўвага сусветных СМІ прыцягнута да ЗША. Там вось-вось вырашыцца
палітычная інтрыга. Галасаванне на выбарах прэзідэнта завяршылася, але
пакуль імя будучага гаспадара Белага дома невядома. Падлік галасоў
працягваецца, дадатковыя затрымкі стварае фенаменальная папулярнасць
датэрміновага галасавання. Па ацэнках СМІ, загадзя падалі свой голас
больш за сотні мільёнаў амерыканцаў. Як гавораць эксперты, калі разрыў
па галасах будзе невялікім, то, магчыма, прыйдзецца чакаць да пятніцы -
да гэтага часу штат Пенсільванія абяцае палічыць пераважную большасць
бюлетэняў. Дарэчы, паводле папярэдніх даных, Elections Project, яўка на
гэтых выбарах апынулася самай высокай за 120 гадоў.













